Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

Галавакружэнне ад поспеху

Мікола ВАЎРАНЮК

Міхаіл Мясніковіч, старшыня вышэйшай палаты беларускага парламента — Савета Рэспублікі — сустрэўся з найважнейшымі асобамі Польшчы: прэзідэнтам, прэм’ерміністрам, міністрам замежных спраў ды сваімі калегамі, маршалкамі Сейма і Сената. Нягледзячы на гэта, візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі быў вельмі таямнічы. Польскі бок не даў ніякага афіцыйнага камюніке на прадмет размоў ні перад імі, ні пасля іх. Мясніковіч выйшаў да журналістаў толькі на кароткі брыфінг у Сенаце, але пытанні на гэтай сустрэчы не прадбачваліся. Толькі Яна Запольская з Радыё Рацыя змагла задаць адно пытанне ў Падляшскай оперы і філармоніі, прыгразіўшы ахоўнікам, што наробіць ім скандалу. А пытала пра пераслед сваіх калег журналістаў у Беларусі. Аказваецца, нічога Мясніковіч пра такія рэчы не ведае і абяцаў ва ўсім разабрацца.

Тым не менш, чым больш часу ад гэтага візіту праходзіць, тым большым поспехам ён уяўляецца. Прынамсі ў беларускіх дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. У газеце „Беларусь сегодня”, якая мае яшчэ і другую, старую назву „Советская Белоруссия” пра вынікі візіту можна было прачытаць наступнае: Будут активизированы контакты на высоком уровне, бизнессообществу даны позитивные сигналы. Польша поддерживает процесс улучшения отношений Беларуси с ЕС и заинтересована в скорейшем подписании Соглашения об упрощении визового режима, высоко оценивает вклад руководства Беларуси в Минские соглашения. Польская сторона (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF