Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

Галіна Максімюк: Пападляшску мне пішацца так, як дыхаецца

Міра ЛУКША

Размова з Галінай Максімюк з Прагі, якая нядаўна прэзентавала ў Нарве, Гайнаўцы, Беластоку і Бельску сваю кнігу „Biêlśk, Knorozy, Ploski (i inšy vjoski)”, напісаную пападляшску (posvojomu).

Міра Лукша: — Пакуль пачаць пісаць свае ўласныя тэксты, Ты перакладала літаратуру з беларускай мовы на польскую. Ці не магла б Ты прыгадаць гэтыя свае літаратурныя заняткі? Што гэта было і калі?

Галіна Максімюк: — Я пачала, як Ты кажаш, свае літаратурныя заняткі ад перакладу вершаў. Гэта была анталогія беларускай паэзіі „Za niebokresem Europy”, якая выйшла ў Беластоку ў 1998 годзе. Мой удзел у гэтым праекце быў зусім сціплы: я пераклала два вершы Людкі Сільновай і адзін верш Галіны Дубянецкай. Большасць вершаў для гэтай анталoгіі пераклаў Ян Максімюк, па некалькі вершаў пераклалі Аліна і Мікола Ваўранюкі.

У гэтым самым 1998 годзе ў Беластоку выйшаў зборнік кароткіх эратычных гісторый Адама Глобуса „Demonokameron”. Мой удзел як перакладчыцы ў гэтым калектыўным праекце (14 чалавек перакладалі!) быў больш заўважны. Я пераклала паўтара дзясятка апавяданняў і прыняла даволі актыўны ўдзел у рэдагаванні перакладаў іншых, разам з маім мужам Янам Максімюком. Дарэчы, Ты ж таксама перакладала для гэтага выдання.

Праца над гэтай кнігай запомнілася мне файнай прэзентацыяй выдання, якая адбылася ў чэрвені 1998 годa, з удзелам аўтара і некаторых яго перакладчыкаў, у Тапіле на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF