Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

Свята роднай мовы з беларускай дыктоўкай

Уршуля ШУБЗДА

Больш за 60 асоб напісала сёлета дыктоўку з нагоды Дня роднай мовы. Ужо сёмы раз святкаванні прайшлі ў комплексе школ імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку. Сёлетнія тэксты прысвечаныя былі памяці архімандрыта Гаўрыіла са скіта святых Антонія і Феадосія Пячэрскіх у Адрынках на Беласточчыне, які 22 лістапада пайшоў з жыцця. Мерапрыемства, якое запачаткавала настаўніца беларускай мовы Іаанна Марко, з году ў год становіцца штораз больш папулярным.

Трансгранічная дыктоўка

Першая дыктоўка з нагоды Дня роднай мовы ў праваслаўнай школе мела агульнашкольны характар. Зараз можна назваць яе трансгранічнай. Сёлета ў мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні, якія вывучаюць беларускую мову ў Нарве, Залуках і гімназіі № 7 у Беластоку, а таксама госці з берасцейскага абласнога ліцэя.

— Прыемна чуць беларускую мову па за межамі Беларусі. Цешыць тое, што родная мова жыве, што гэтай мовай карыстаюцца, — сказала дырэктар берасцейскага ліцэя Наталля Каліноўская. — З вуснаў дзяцей са школы імя Кірылы і Мяфодзія так лёгка яна гучыць. Дзеці спяваюць на ёй, дэкламуюць вершы, ставяць тэатральныя пастаноўкі, гэта ўсё выклікае толькі станоўчыя эмоцыі і радуецца сэрца і душа, таму што беларуская мова жыве.

Дырэктарка школы ў Берасці прывезла падарункі з Беларусі вучням беластоцкай школы.

— Ведаючы, што мы едзем на свята роднай мовы і што 75% вучняў гэта дзеці беларусаў і яны вывучаюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF