Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

Не героі

Яўген ВАПА

Чарговы раз гайнаўскі марш выклятых жаўнераў прыцягнуў да сябе ўвагу польскіх і беларускіх медыяў, палітыкаў, жыхароў Польшчы, беларускага міністэрства замежных спраў. Памяць пра трагічныя дзеянні некаторых важакоў польскага збройнага падполля пасля Другой сусветнай вайны на Беласточчыне ў дачыненні да мірнай беларускай грамадскасці з’яўляецца важным элементам нашай гістарычнай беларускай памяці Беласточчыны. Побач з бежанствам з’яўляецца яна тым трагічным фактарам, які выбудоўвае нацыянальную тоеснасць чарговых пакаленняў.

Для маёй сямейнай памяці і маіх аднавяскоўцаў назаўсёды застануцца ўспаміны пра спаленне нашай вёскі Доўгі Брод разам з Вілюкамі ў маі 1945 года атрадам маёра Зыгмунта Шэндзеляжа псеўданім «Лупашка». Канец вайны абазначаў жыхарам прыпушчанскіх вёсак далейшы страх, галаданне і жабраванне на другіх вёсках, каб было чым пракарміць тадышнія вялікія сем’і, паколькі разам з хатамі былі спалены гаспадарчыя збудаванні і жывёла. Уратаваць удалося няшмат. Адзінай віной нашых бацькоў і дзядоў была толькі беларускасць і жаданне выканаўцаў пацыфікацыі выгнаць іх у савецкі рай. Зараз, будучы дарослым, значна лепей уяўляю ўсе тадышнія жахі, з якімі прыйшлося жыць і змагацца за выжыванне нашым бацькам. Трэба таксама памятаць, што «народная» ўлада нічым не дапамагла тадышнім ахвярам.

Прыглядаўшыся здымкам з гайнаўскага маршу, уразіў мяне адзін банер, які разгарнулі «BydgoscyPatrioci», а на якім красаваліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF