Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

Чаму Гайнаўка?

Міраслаў ГРЫКА

У суботу адбыўся ў Гайнаўцы гадавінны Марш Памяці праклятых жаўнераў, у чацвёрты раз арганізаваны асяроддзямі польскіх нацыяналістаў. Хто прадстаўляе іх — справа не да канца зразумелая. Я не маю на ўвазе людзей, звязаных з нацыянальным рухам. Яны вядомыя шырокай грамадскасці. Хутчэй няясная іх свядомасць, ці лепш — гістарычная разумнасць. Асабліва з пункту гледжання аднаўлення ў 90х гадах дваццатага стагоддзя Польшчай сапраўднага суверэнітэту і яе віднага цывілізацыйнага прагрэсу, звязанага з далучэннем да Еўрапейскай Супольнасці. У любым выпадку гэтай дыскрэтна пастуляванай з гістарычнай разумнасці так не хапае як нацыяналістам, так і цяперашняму ўраду. Горш за ўсё, што гістарычная палітыка апошняга выключае грамадскі дыскурс пра першых. Няважна, ці будзе ён мець месца падчас дыскусійных панэляў гісторыкаў, палітыкаў, ці на вуліцы. З праславутай «вуліцы», дарэчы, я б не абдзіраў годнай і ганаровай разумнасці, якую нясуць спантанныя эмоцыі натоўпу. Яны не абавязкова мусяць быць радыкальнымі або проста дурнымі. Да таго часу, пакуль шчырую артыкуляцыю натоўпу не засвояць вулічныя махляры, розныя трыбуны, прапаведнікі і палітычныя апантанцы, яна абгрунтоўваецца ясна і разумна, як навуковыя аргументы прафесараў акадэміі навук. Праблема заключаецца ў тым, што з натоўпам немагчыма дыскутаваць, таму што ён шматгаловы. Але трэба ў тую поліфанію (а часам толькі ў злавеснае або балючае маўчанне) услухоўвацца. Ужо досыць гэтага, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF