Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

Надвор’е і выбары

Віктар САЗОНАЎ

З таго часу, як я стаў гарадскім жыхаром і ажно па сённяшні дзень ніяк не магу разгадаць адной таямніцы, звязанай з натурай гарадскога чалавека. А менавіта чаму ў гарадскіх людзей такая звыш падвышаная цікаўнасць да прагнозу надвор’я. Здавалася б, мусіць быць усё наадварот. Вясковец больш залежыць ад капрызаў маці прыроды, бо ўвесь час знаходзіцца з ёй у рэжыме прамога ўзаемадзеяння. Жыхар жа каменнага горада сядзіць сабе ў цёплай кватэры з цэнтральным ацяпленнем, і выходзіць на вуліцу толькі, каб сесці ў свой асабісты або грамадскі транспарт і даехаць на ім да працы, дзе тэмпературны рэжым цалкам адпавядае хатняму з розніцай у адзін два градусы туды сюды. Ну і на галаву не капае, незалежна ад таго, што там за акном, дождж ці снег, лістапад ці завіруха, сонца ці бліскавіцы.

Ды вось дзіва! У вяскоўца тэрмометр вісіць на акне хіба што для прыгажосці. Бо ён на гэты цуд навукі за год можа ні разу і не глянуць. А вось гараджанін штодзённа правярае надвор’е па мабільных прыладах, пасля па тэрмометры, затым спытае ў іншых і ніколі не пераключыць канал тэлевізара на другі, калі па гэтым ідзе прагноз надвор’я.

У беларускай жа рэчаіснасці ёсць яшчэ адна таямніца, якую па сваім характары хочацца параўнаць з нездаровай падвышанай цікавасцю гараджаніна да прагнозу надвор’я. І таямніца гэтая гэтак жа сама застаецца неразгаданай з пункту гледжання псіхалогіі і ўвогуле загадкавасці чалавечай, а ў гэтым выпадку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF