Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

ІV Гайнаўскі марш памяці выклятых жаўнераў

Аляксей МАРОЗ

Заяўка пра намер арганізацыі ІV Гайнаўскага маршу памяці выклятых жаўнераў, які 23 студзеня прайшоў вуліцамі Гайнаўкі, амаль месяц раней была пададзена ў Гарадскую ўправу ў Гайнаўцы і адразу стала выклікаць многа эмоцый. 7 лютага Рада горада Гайнаўка запрацівілася намеру арганізаваць чацвёрты марш, а прычынай гэтаму стала перш за ўсё постаць Рамуальда Райса, псеўданім «Буры», якога ўслаўлялі ўдзельнікі папярэдніх гайнаўскіх маршаў, хаця на ім ляжыць адказнасць за злачынствы супраць каля 80 праваслаўных беларусаў, якія былі здзейснены яго атрадам на зломе студзеня і лютага 1946 года на тэрыторыі былога Бельскага павета. Бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак не даў згоды арганізаваць ІV Гайнаўскі марш памяці выклятых жаўнераў, так як зрабіў два гады таму. Аднак арганізатары маршу рашэнне бургамістра Гайнаўкі абскардзілі ў Акруговым і Апеляцыйным судах у Беластоку, якія адхілілі забарону гайнаўскага бургамістра і ў выніку марш мог адбыцца. Траса чацвёртага маршу ізноў выклікала эмоцыі, паколькі прайшоў ён па тых самых вуліцах, што два папярэднія маршы, а менавіта выйшаў з пад касцёла Узвышэння Святога Крыжа і прайшоў вуліцамі 3га Мая, Сцяпана Баторыя, айца Антонія Дзевятоўскага, каля СвятаТроіцкага сабора і завяршыўся каля Гайнаўскага дома культуры і сабора якраз перад суботняй усяночнай багаслужбай. Яшчэ перад маршам у Скверы імя Дзмітрыя Васілеўскага была ўшанавана памяць ахвяр атрада «Бурага» пад лозунгам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF