Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

Афіны ўдзень і ўначы

Ганна КАНДРАЦЮК

— Цікава ці грэчаскія прыбіральшчыцы ведаюць англійскую мову? — думалі мы ўголас, глытаючы касмапалітычную аўру Афінаў. Здавалася, кожны сталічны грэк, без выключэння валодае англійскай мовай. Таму спыталі пра нешта ў цёткі, якая працірала анучкай парэнчы электрычнай лесвіцы ў метро. Жанчына ўсё толкам паясніла і нават не адарвала вачэй ад свайго занятку. Англійская мова ляжала ў яе вуснах так натуральна, як польская ў беластоцкіх беларусаў...

Адначасова між сабой грэкі размаўлялі выключна на роднай мове. У кожным аўтобусе ці таксі шафёр ставіў на ўсю катушку грэчаскія сольныя балады пад акампанемент дуды ці ліры. Англійская мова перш за ўсё тут асацыявалася з працай і ветлівасцю. Для людзей, якія зараблялі на турыстах, не замінала шматмоўе, наадварот, кожны ведаў яшчэ некалькі слоў пафранцузску ці парасейску. Мяне з дачкой чамусьці грэкі палічылі расіянкамі. Насустрач ляцелі прывітанні з шырокімі ўсмешкамі: Здравствуйте красавицы! А ўжо цалкам адчулі мы сябе прыгожымі і багатымі, калі ў гандлёвым пасажы, нас, «расіянак», намаўлялі наведаць эксклюзіўны буцік з футрамі.

У такіх хвілінах чалавек думае пра польскую адукацыю і стаўленне да замежных моў. Мала хто ў нас вывучыў англійскую мову без рэпетытарства і дадатковых курсаў. Да таго яна быццам патрэбная толькі маладым. А грэкі вывучаюць яе ў кожным узросце. Веданне мовы гэта не толькі камфорт у камунікацыі з іншаземцамі:

— Калі б я не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF