Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

Прыгадаем беларускую настаўніцу Вольгу Якуцянку

Сяргей ЧЫГРЫН

Сто гадоў таму не стала беларускай настаўніцы з Сакольшчыны Вольгі Якуцянкі. Пра яе смерць пісалі некаторыя заходнебеларускія выданні. У прыватнасці, газета „Незалежная Беларусь” у чацвёртым нумары за 1919 год апублікавала матэрыял „Ад сяброў і сябровак з Горадня дастаем гэткі лістгалашэнне па Вольцы Якуцянцы” і побач артыкульчык „Вялікая павіннасьць усіх беларусоў”. Два матэрыялы, прысвечаныя памяці Волькі Якуцянкі.

Хто ж яна такая была гэта Волька Якуцянка з двара Вароні Луг, якую любілі беларусы Сакольшчыны і Гародні? Яе не стала 1 кастрычніка 1919 года, дзяўчыне споўнілася толькі 18 гадоў. Але гэта была шчырая беларуска, патрыётка, працаўніца і, самае галоўнае, мела добрую па тым часе адукацыю.

Вольга Якуцянка жыла ў шматдзетнай беларускай сям’і. Акрамя яе ў сям’і было яшчэ пяцёра дзяцей і пракарміць усіх было няпроста. Але маці з бацькам усё рабілі, каб даць адукацыю старэйшай дачцэ Вользе. Вольга скончыла Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. І вярнулася на Сакольшчыну. Хутка памірае яе маці і сіротамі застаюцца яна і пяцёра малодшых братоў і сясцёр. Вольга для малодшых дзяцей замяніла сваю маці. Яна разам з бацькам пачала гадаваць сясцёр і братоў.

Акрамя Свіслацкай настаўніцкай семінарыі Вольга Якуцянка скончыла яшчэ Першыя беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Школьны аддзел Беларускай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны прызначае яе ў адну з беларускіх школ настаўніцай. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF