Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

У бок Саколкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прагнозы надвор’я з’яўляюцца бадай самымі непрадказальнымі. А бывае, што раней прагназаванае надвор’е супадае дакладна з прагнозам, але не зусім.

Выбраўся я ў вандроўку. Спярша паглядзеў прагноз пагоды: або дожджык, або снег, або будзе, або не; так мела быць. Гэта вельмі тыповы прагноз для асеннезімовавеснавога перыяду. Меў быць і памяркоўны вецярок з захаду, час ад часу завіваючы і ад поўдня.

Сеў у поезд і еду ў напрамку Саколкі. Цягнік мякка пракоўзваецца цераз Букштальскую пушчу. Чыгуначная паласа выкладзена белым снежным дываном. А пад гэтым дываном, быццам у бляшанцы Пандоры, зачынена ўсялякае варожае чалавеку дыханне. Надыдзе вясна, снежнае века прыроднаПандорынай бляшанкі растане і ўся тая армія камарні, мухаўні, клешчаўні і чаго там яшчэ ўзнімецца ў свой вырай і адтуль будзе пікіраваць сваімі джаламі ў напрамку цёплакроўных кампанентаў прыроды. А пакуль у цягніку цёпленька, выгадненька...

З поезда злажу на прыпынку Геніюшы. Вядуць туды мяне дзве цікаўнасці: адна большая, другая меншая. Спярша пра меншую. Цяпер па ўсёй краіне абнаўляюцца розныя кампаненты чыгуначнай інфраструктуры: пуці, пероны, станцыі. А менш голасна абнаўляюцца і чыгуначныя тэрміналы. Вось жа на чыгуначнай станцыі ў Геніюшах працаваў у 1970х гадах адзін з найбуйнейшых перагрузачных тэрміналаў у Польшчы. Пазней, калі польская эканоміка памяняла свой вектар з усходу на захад, тэрміналы на ўсходняй граніцы сталі чахнуць. Каля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF