Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

10 гадоў гайнаўскім «Званкам»

Аляксей МАРОЗ

На зломе 2008 і 2009 гадоў настаўніцапенсіянерка Вера Масайла заснавала беларускі калектыў «Званкі». Яго ўдзельнікі, гайнаўскія вучні і дашкольнікі, сталі пабеларуску выступаць з абрадавымі пастаноўкамі, дэкламаваць вершы і спяваць беларускія песні і калядкі. Рэпетыцыі калектыву сталі адбывацца ў Гайнаўскім доме культуры, дзе маладыя члены «Званкоў» займаюцца па сённяшні час. Мастацкі кіраўнік калектыву Вера Масайла піша сцэнарыі тэатральных пастановак і падбірае беларускі рэпертуар членам калектыву для дэкламатарскіх і песенных конкурсаў. У розных складах калектыву «Званкі» на працягу дзесяці гадоў выступала некалькі дзясяткаў вучняў і дашкольнікаў, якія занялі многа пераможных месцаў і атрымалі многа дыпломаў і ўзнагарод.

У студзені 2019 года беларускі калектыў «Званкі» Гайнаўскага дома культуры ажно чатыры разы займальна выступіў з калядкамі. Як адзіны прадстаўнік беларускага асяроддзя «Званкі» былі кваліфікаваныя на ХХХ Ваяводскія сустрэчы калектываў калядоўшчыкаў, якія праходзілі 27 студзеня ў Гайнаўскім доме культуры і за ўмелую прэзентацыю аўтэнтычнага калядавання са звёздачкай атрымалі вылучэнне. Маладыя калядоўшчыкі з Гайнаўкі былі апрануты ў кажухі і цёплую вопратку, а чатыры дзяўчыны выступілі ў саянах амаль стагадовай даўнасці. Гайнаўскія дзеткі і моладзь удала запрэзентавалі прывітальныя і развітальныя дыялогі, якія вяліся паміж калядоўшчыкамі і гаспадарамі, якія іх прымалі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF