Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

Голад у сучасным свеце

Юрка БУЙНЮК

Часам, калі гляджу на сучаснае пакаленне дзяцей, якое марудзіць і не хоча есці, калі на сучасным стале ў Польшчы маецца практычна ўсё, чаго не мелі нашы дзяды і бацькі, дык так сабе думаю, што дзесьці ў далёкай Афрыцы, Індыі іх равеснікі не маюць чаго ўкласці ў рот. Тады даходжу да вываду, што ў нашай Польшчы сапраўды няма ніякай бяды ў параўнанні з тым, дзе спрадвеку цягнуцца голад, вайна і хваробы. Хвалюе мяне тое, што калі на свеце галадуюць мільёны людзей, то ў высокаразвітых краінах марнуюцца тоны ежы, якая ў выніку трапляе на звалку. Прачытаўшы кнігу аргенцінскага журналіста і пісьменніка Марціна Капароса «Голад», сапраўды трэба задумацца над маштабам праблемы голаду на свеце.

БЯДА Ў ІНДЫІ І АФРЫЦЫ

Даныя за 2016 год сведчаць, што ў Індыі на агульны лік 1,2 мільярда жыхароў 650 мільёнаў не закончыла пачатковай школы, 800 мільёнаў не мае тэлевізара, 950 мільёнаў не мае газавай пліты, 980 мільёнаў не мае туалета ў хаце і толькі 200 мільёнаў жыхароў Індыі належыць да недатыкальнай касты. Індыя займае 10 месца сярод багатых краін свету, а 500 мільёнаў індусаў штодзень галадуюць. Затое ў Індыі ёсць 550 мільёнаў мабільных тэлефонаў. Індуская дзяячка антыглабалістычнага руху Ванда да Шыва, прыхільніца традыцыйнай сельскай гаспадаркі пацвярджае, што прычынай голаду ў Індыі з’яўляецца глабалізацыя. Для прыкладу, у 1947 годзе ў ЗША на аднаго гаспадара прыпадала 40 гектараў зямлі, а ў 2005 г. — 1,3 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF