Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

Займалася племянным вывадам трусоў і нутрый

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Алінай ВАСІЛЕЎСКАЙ, у дзявоцтве Нядзельскай, 1946 года нараджэння, з Орлі.

— Ці Вы цікавіліся гісторыяй сваіх продкаў? Ці памятаеце сваіх дзядоў?

— Мае дзяды жылі асобна, я толькі бегала да іх, калі была малою. Як расказвала мая мама Зінаіда Нядзельская, бабуля Аляксандра Карач (у дзявоцтве Шайкоўская) і дзед Кліменцій у час бежанства апынуліся ў Маскве ў сям’і фельдфебеля і там у 1916 годзе нарадзілася мая мама. У Маскве тады панаваў голад і мамін тата, які быў дзелавітым чалавекам, рашыўся ехаць на Украіну, дзе бытавыя ўмовы былі намнога лепшыя, паколькі саветы не паспелі там усяго абрабаваць і разбурыць. На Украіне ўспыхнула эпідэмія тыфу. Жылі на вёсцы, дзедка захварэў і памёр ад гэтай страшэннай хваробы. Дзедава сястра, якая была манашкай, стала намаўляць бабулю Аляксандру вяртацца з дзяцьмі на радзіму. У 1921 годзе бабуля вярнулася з пяцярымі малалеткамі: Андрэем, Лідай, Нінай, Оляй і Зінай — маёй мамай — у Орлю. Двое дзяцей памерла ў Расіі, а найстарэйшы іх брат Аляксандр там астаўся.

Сям’я майго бацькі таксама была ў бежанстве; бацька, Сяргей, нарадзіўся ў Даршаве каля Смаленска 1 снежня 1915 года.

— Як, паводле расказаў Вашых бабулі ці маці, жылося ім пасля вяртання з бежанства?

— Калі вярнуліся ў Орлю, было вельмівельмі цяжка. У бабулінай хаце жылі жыды, якія тую хату моцна запусцілі — выбіты шыбы, знішчана падлога. Прыехалі восенню, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF