Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

Старшыня Мясніковіч у нас

Міра ЛУКША

Старшыня Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч (з 2015 года, у 2010-2014 гг. — прэм’ерміністр) наведваў Польшчу ад 11 лютага з чатырохдзённым рэвізітам, а на Беласточчыне быў ад 13 лютага. Гэта фармальна другая асоба пасля прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі і адзін з яго самых давераных людзей.

У Варшаве Міхаіл Мясніковіч сустрэўся м.інш. з польскімі прэзідэнтам, прэм’ерміністрам, маршалкамі Сейма і Сената і кіраўніком МЗС. У рамках сустрэчы падпісана была дамова паміж Польшчай і Беларуссю аб сацыяльным забеспячэнні. З маршалкам Сената Станіславам Карчэўскім, як інфармуе афіцыйнае камюніке, размаўлялі аб супрацоўніцтве Польшчы і Беларусі ў галіне сацыяльнага забеспячэння і аб далейшым развіцці дыялогу і вырашэння спрэчных пытанняў у польскабеларускіх адносінах. «Польшча заўсёды кіруецца прынцыпам пашаны суверэнітэту і тоеснасці Беларусі», — адзначыў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Як паведаміў прэсцэнтр польскага МЗС, галоўнай тэмай сустрэчы былі двухбаковыя стасункі і сітуацыя польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Абмяркоўвалася таксама пытанне ладоў Беларусі з Еўрасаюзам, асаблівую ўвагу надзяліўшы еўрасаюзнай праграме «Усходняе партнёрства». Абмяркоўваліся пытанні рэгіянальнай бяспекі і міжнародныя фарматы еўрапейскай архітэктуры бяспекі. Міністр Яцэк Чапутовіч выказаў спадзяванні, што візіт Міхаіла Мясніковіча дасць пачатак новаму погляду на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF