Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

За хлебам з Польшчы

Яўген ВАПА

Статыстыка заўсёды прымушае ставіць перад сабою чарговыя пытанні. Калі ў папярэдніх нумарах «Нівы» ў гэтым месцы займаўся я прытокам працоўных з Беларусі і Украіны ў польскую гаспадарку, то натуральным становіцца пытанне: а які эміграцыйны, працоўны адток маем у апошніх гадах з Польшчы? Запатрабаванне ў нас на мільёны рук працы не ўзялося ж з пустога. Значыць, людзі проста надалей з’язджаюць, а не вяртаюцца ў родную краіну, дзе быццам ужо плывуць, паводле некаторых эканамістаў і палітыкаў, малочныя рэкі з кісельнымі берагамі. Вядомым з’яўляецца факт, што менавіта з паўночнаўсходніх ваяводстваў Польшчы міграцыйны працэс меў свае вялікія памеры. Мой знаёмы з турыстычнага, ужо мазурскага, Гіжыцка так мне тлумачыў заўважныя сацыяльныя расслаенні грамадства ў ягоным горадзе: «Над возерам прычаленая процьма новенькіх яхтаў, вартых сотні тысяч злотых кожная, але ўсе яны не ўласнасць жыхароў нашага горада. Нам зараз не па кішэні купіць не толькі добрую лодку, але нават і байдарку». Ён, мясцовы абарыген, вобразна мне растлумачыў, вядома на рыбіным прыкладзе, розніцу паміж сацыялістычнай і капіталістычнай эканомікай. Менавіта ў мінулую эпоху за ўмоўнае паўлітра гарэлкі ў браканьераў можна было набыць вядро свежых, далікатэсных вугроў. Зараз за вядро бутэлек з такім жа самым напіткам можна набыць толькі адну такую нармальную рыбіну. Ён сам, будучы кваліфікаваным друкарам, працуе зараз дальнабойшчыкам, але, нягледзячы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF