Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

Туалетнікі, іначай палітыкі

Міраслаў ГРЫКА

Калі палітык скажа ўсё, што ён меў сказаць (і, як правіла, мае мала што цікавага сказаць), ён пачынае ліць праславутую ваду. Для яшчэ лепшага эфекту падфарбаваную. Пустаслоўе, інакш «ліццё вады», асацыюецца з падобнай функцыяй — непрадуктыўнага з за непраходнасці спалосквання туалета. А калі ўжо гаворка пра вельмі карысную прыладу, належыць згадаць паперу. Вядома, туалетную. Кітайцы вынайшлі яе амаль паралельна з паперай — той для ўвекавечання ўсялякіх думак і ўвогуле Чалавечых Ведаў. Абодва віды маюць вось агульную гісторыю, хоць, магчыма, трохі дзіўна, што яна спалучае ў сабе гэтак аддаленыя бакі чалавечай дзейнасці. Але гэта не першы выпадак у гісторыі чалавецтва, калі канец і пачатак абменьваюцца адзін з адным свабодна, як той абвешчаны Фрэнсісам Фукуямай «канец гісторыі» з надыходам глабальнага папулізму, які цяпер узяў на спін зямны шар.

Вяртаючыся да туалетнай паперы, дык колькі яе было выкарыстана ў Сочы, дзе нядаўна праводзілася шматдзённая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі, падлягаючая строгай дзяржаўнай тайне. Нам мусіць быць дастаткова ведаў распаўсюджваных на газетнай паперы аб гекталітрах пралітай там абодвума прэзідэнтамі вады. Аж дзіўна, што з яе відным лішкам справілася мясцовая каналізацыя. Гэта там златавуснай бруёй лінуў Уладзімір Пуцін, заявіўшы, што «цалкам незалежныя дзяржавы ў свеце не існуюць». Як ставяцца да яго слоў беларусы — як да брацкага суцяшэння? Што быццам бы няма чаго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF