Ніва № 07 (3275), 17 лютага 2019 г.

Дэльфы: пуп і вантробы свету! (ч.6)

Ганна КАНДРАЦЮК

Грэцкі мужык — пан ліры і скокаў! Так намякаюць культурныя штампы. У штодзённым жыцці такога не відаць. Наадварот, звычайны грэк засяроджаны і задуменны...

Праўда, калі ўлічыць асаблівасць сучаснай грэцкай музыкі, прызваныя рысы характару вельмі дарэчы. Грэцкая музыка здзіўляе людзей са свету. Усюды, у публічнай прасторы, гучыць адзін від музыкі: сольныя напевы са старажытнымі струннымі інструментамі: бузукі, гуслі, ліра, дуда, дудка, усякія флейты і ражкі. Іх змест і настрой наклікаюць рэха старажытнай Элады. Да таго грэцкая музычная сцэна, як у гады Гамера, здамінаваная мужчынскім полам. Магчыма, пра ўсё вырашае складанасць жанру. Песні, балады, нярэдка складзены з трыццаці або і больш строф (!). Яны неабходныя каб размаляваць фон для небанальнага сюжэта, дзе пра ўсё вырашае лёс. Кожная другая грэцкая песня — пра нешчаслівае каханне.

У дарозе на Парнас мы ўскараскаліся на сцэну дэльфійскага тэатра, які прытыкаў да руін святыні Апалона. Будоўля на пяць тысяч гледачоў з перспектывы сцэны паказалася камернай ды ўтульнай. Зусім інакш бачыцца яна з высі. Той самы тэатр напамінае ўжо гіганцкі, каменны «веер». Яго веліч і рытмічная канструкцыя ажно «гучыць» у казачнай панараме. Мяне з ходу зачаравала акустыка старажытнай будоўлі, дзе шэпты і сцішаныя размовы звінелі надзвычай чыста і энергетычна. Спявала душа. Я прыгадала, сугучную грэцкім, падляшскую баладу пра лёс і нешчаслівае каханне: Олень (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF