Ніва № 07 (3275), 17 лютага 2019 г.

Адышоў а. Вінцэнт Пугацэвіч — святар на цяжкі час

Адам БОБРЫК

У Белай-Падляшскай 2 лютага памёр самы старэйшы свяшчэннік Люблінска Холмскай епархіі айцец мітрат Вінцэнт Пугацэвіч. Яму было 84 гады. Нарадзіўся яшчэ пры ІІ Рэчы Паспалітай у вёсцы Дзядковічы кадя Сямятыч. З дзяцінства далучыўся да жыцця Праваслаўнай царквы, таму натуральнай справай для Яго было паступленне ў Духоўную семінарыю, якую закончыў у 1954 годзе, а год пазней прыняў рукапалажэнне ў святарскі сан. Пастырскую службу давялося Яму несці ў асабліва складаных для праваслаўнай супольнасці ўмовах. Вайна нанесла вялікія страты. Змена межаў, перасяленні, рэпрэсіі, неспрыяльнае стаўленне ўлад да рэлігіі моцна расстроілі тадышні свет. Айцец Вінцэнт Пугацэвіч пачаў душпастырскую службу ва ўмовах, калі царкоўныя структуры трэба было будаваць з нуля, а вернікі былі раскінуты ў выніку прымусовага перасялення.

У гэты няпросты час займаўся Ён не толькі душпастырскай працай, але вымушаны быў наймацца да іншых работ, каб утрымаць сям’ю. Працаваў, між іншым, у рамонтнай майстэрні саўгаса ў Слупску, памочнікам электрыка ў Тарэспалі. Не цураўся ніякай работы, каб толькі прыдбаць неабходныя сродкі. Яго першым прыходам была ВулькаВыганоўская. Пасля быў пераведзены ў Кляшчэлі. У той час навучаў закону Божаму ў Саках і Чаромсе. З 1958 года стаў настаяцелем прыхода ў Тарэспалі. Давялося Яму ўкласці шмат высілку ў аднаўленне царкоўнага жыцця, моцна аслабленага ў выніку Акцыі «Вісла». Нягледзячы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF