Ніва № 07 (3275), 17 лютага 2019 г.

Грып

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дабраўся да мяне грып. Справа сур’ёзная, жарты набок. 29 мая 1918 года жыхар НьюЙорка Фрэдэрык Трамп у ходзе шпацыру са сваім сынам Фрэдам пачуўся дрэнна, вярнуўшыся дахаты лёг у ложак, а ў наступны дзень памёр. Можа пра гэтага чалавека не было б занадта вядома, як і пра мільёны нябожчыкаў 19141920 гадоў, калі б не тое, што амаль сто гадоў пазней ягоны ўнук Дональд стаў амерыканскім прэзідэнтам. Спачатку было меркаванне, што Фрэдэрык захварэў запаленнем лёгкіх, але пазней высветлілася, што дабраўся да яго грып...

Дарэчы, тагачасны грып не быў ардынарны, быў гэта найбольшы прыступ гэтай хваробы бадай за ўсю гісторыю. Дакладна невядома, з чаго пачалася тая эпідэмія, якая лютавала ў 19181920 гадах і якая пакінула па сабе больш пакойнікаў чым амаль паралельная ёй Першая сусветная вайна. Мяркуецца, што ў яе выніку ва ўсім свеце заўчасна памерла нават каля ста мільёнаў чалавек.

Дарэчы, у той час пра тую пошасць таксама нямнога было вядома, бо ў ходзе сусветнай вайны ўсе інфармацыі былі падцэнзурныя, у тым выніку і эпідэміі. Яны затойваліся ва ўсіх тады ваюючых дзяржавах. У Першай сусветнай вайне не брала ўдзелу Іспанія, і ў іспанскай прэсе шырока інфармавалася пра яе дасягненні. І ўзнікла такое ўражанне, быццам той грып лютаваў толькі ў Іспаніі, таму тую эпідэмію і назвалі іспанкай.

Лячыцца ад гэтай хваробы не надта проста. Калі некалькі гадоў таму прыхварэў я, лекарка адмовіла мне антыбіётыкаў, рэкамендуючы цёплую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF