Ніва № 07 (3275), 17 лютага 2019 г.

Культурныя межы — бязмежныя

Юрка БУЙНЮК

Генадзь Шэмет — кампазітар, дырыжор, мультыінструменталіст, настаўнік музыкі, а таксама вакаліст і лідар легендарнай «Грамады», папулярнай на Падляшшы і на Беларусі. Яго песні спяваюць «Лідар», «Казанова», «Прымакі» і многа іншых гуртоў з Падляшша. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Мазыры на Беларусі. У 1986 годзе закончыў Дзяржаўную кансерваторыю ў Мінску, дзе атрымаў дыплом дырыжора і выканаўцы. Вышэйшую вучобу працягваў у Беларускай акадэміі музыкі ў класе прафесара і кампазітара Дзмітрыя Смольскага, якую закончыў у 1993 годзе. З Генадзем Шэметам размаўляе Юрка Буйнюк.

Юрка Буйнюк: — У 1988 годзе паўстала Ваша група «Грамада» як рокгрупа пры тэатры. Дзе Вы зайгралі свае першыя канцэрты?

Генадзь Шэмет: — «Ноч» і «Вярбінка» — гэта першыя песні «Грамады» на вершы Алеся Гаруна ў жанры рокпаэзіі. З гэтымі песнямі мы ездзілі з канцэртамі па Малдове і ў Калінінград. Пазней мы мусілі трошкі дапрацаваць праграму пад «Басовішча». У канцы канцоў на «Басовішча» мы паехалі без двух чалавек, якія сапраўды ігралі рокпаэзію. Далучыліся да таго фінансавыя інтарэсы. Пагналіся яны тады за грашыма, ім не было калі думаць пра музыку ці ўвогуле пра творчасць.

— Як Вашы выступленні ўспрымалі ў Малдове?

— Малдова гэта вельмі цікавы край. Вельмі добра нас прымалі, дарылі нам кветкі, віно. Я спецыяльна падрыхтаваўся і навучыўся малдаўскай мове. Памятаю, Аргееўскі раён, у адной вёсцы да людзей гавару памалдаўску: «Bună (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF