Ніва № 07 (3275), 17 лютага 2019 г.
Як дзеткі класна адпачывалі ў Гайнаўскім белмузеіАляксей МАРОЗМузей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы ў сваіх памяшканнях падчас зімовых канікулаў, ад 21 студзеня да 1 лютага, арганізаваў адпачынак дзеткам з Гайнаўкі. Былі гэта перш за ўсё асобы, якія вучацца ў сваіх школах беларускай мове, раней наведвалі Гайнаўскі белмузей і ведалі пра яго дзейнасць у галіне беларускай культуры і паказвання жыцця беларусаў у мінулым. Займалася з дзеткамі бібліятэкарка белмузея Віялета Андрасюк, якая на працягу школьнага года ладзіць таксама іншыя заняткі гайнаўскім дзецям. Вучні і некалькі дашкольнікаў добра гулялі і знаёміліся ў белмузеі з беларускай культурай і нашымі традыцыямі. Наведалі выставы музея, паказвалі свае таленты ў розных галінах і больш даведаліся пра музейную бібліятэку, у якой знаходзяцца беларускія кніжкі і часопісы. Бібліятэкарка запрасіла дзетак, іх бацькоў і апекуноў наведваць белмузейныя мерапрыемствы, выставы і карыстацца бібліятэчным кнігазборам. Удзельнікі музейных заняткаў удала гулялі і адпачывалі Падчас зімовых канікулаў вучні перш за ўсё хацелі адпачыць ад заняткаў у школе і цікава пагуляць. Іх апякунка Віялета Андрасюк згадзілася, каб дзеткі таксама прапанавалі свае гульні, якія іх асабліва цікавяць. Былі гэта гульні, якія патрабавалі многа руху. Месцам для такіх гульняў служыла кіназала і канцэртная зала. Вучні хацелі таксама паглядзець цікавыя фільмы. — Я пазнаёміла ўдзельнікаў адпачынку з (...) |