Ніва № 07 (3275), 17 лютага 2019 г.

Украінцы і беларусы ў польскай гаспадарцы (3)

Яўген ВАПА

У гэтым нумары «Нівы» завершым апісанне функцыянавання беларусаў і ўкраінцаў на польскім рынку працы. Аказваецца, зацікаўленасць тэмай сярод нашых чытачоў даволі вялікая і прыносіць, што вельмі важнае, зваротную сувязь. Таксама ад грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія аказаліся ашуканымі ў выніку заключэння працоўных кантрактаў з польскімі працадаўцамі. Нявыплата зарплат гэта самая частая праблема беларускіх гастарбайтараў. Калі завяршаецца тэрмін легальнай працы ці проста візы, трэба абавязкова з’язджаць у Рэспубліку Беларусь. Тады шэфыашуканцы гавораць, што ў іх вось здарылася часовая затрымка грошай, але напэўна іх неўзабаве дашлюць разам з запрашэннем на візу і працягненне кантракта. А тут далей усё па вядомым сцэнарыі: ані запрашэння на працу, ані грошай. І зусім нічога не зробіш, калі ты працаваў нелегальна. А калі быў на легальным побыце, то потым у судзе працадаўца часта абвінавачвае пакрыўджаных нібыта ў невыкананні даручаных абавязкаў ці проста ў п’янстве, якое не дазваляла проста заплаціць за нявыкананую працу. Суды, вядома, гэта канчатковы варыянт, якога баяцца замежнікі з Усходу. Проста няма сродкаў, сіл і звычайна надзеі на хуткасць і справядлівасць польскага правасуддзя. Застаецца толькі заціснуць зубы і шукаць больш сумленных фірм.

Беларусы і ўкраінцы з вялікай надзеяй чакаюць пачатку 2020 года, а польскія прадпрымальнікі з трывогай, бо тады ў Нямеччыне мае ўступіць у сілу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF