Ніва № 07 (3275), 17 лютага 2019 г.

Перазагрузка або крок назад

Міраслаў ГРЫКА

Ідэі як птушкі лунаюць у небе. На жаль, як і ў птушак, адбываецца ў іх працэс абмену рэчывамі. Сублімаваныя лозунгі, пахвальныя мэты, калі не заўсёды, аднак надта часта ператвараюцца ў — вось, калі ласка, прабачце мне за непрыгожае слова — дзярмо. Аплёсквае яно зверху тых, хто адстойваў ідэю, і тых, хто цвёрда ступаў па зямлі.

Перасцярогай няхай будуць усялякія рэвалюцыі. Дзярмо, у якое трансфармуюцца іх вялікія намеры, нязменна абарочвае прыгожыя ў тэорыі намеры ў занядбаны хлеў. Дарэчы, гэта тычыцца не толькі рэвалюцыі як такой, гвалтоўна і беспакарана парушаючай усе натуральныя правы людзей. Падобную асаблівасць маюць усе радыкальныя грамадскія прарывы ці праломы палітычнага ладу, па сутнасці сваёй папулісцкія і антыдэмакратычныя, на аснове ідэалагічнага або палітычнага аўтарытарызму. У рэшце рэшт, рэвалюцыямі ці іх паўзучымі відамі кіруюць людзі, як і ўсе часам упартыя як аслы або гатовыя ўсвініцца для вечнай славы або ўзбыдляціцца, каб толькі рэалізаваць свае дробныя праекты. Лепшая ілюстрацыя таго, што адбываецца пазней, калі рэвалюцыйныя ідэі становяцца прыладай у руках канкрэтных людзей, калі персаніфікаваная ў гэты падступны спосаб рэвалюцыя пачынае паглынаць усё, што трапіць пад яе ненаедны дзюбак — архіпрафетычная і вечная «Ферма» Джорджа Оруэла. Хто яшчэ не чытаў гэтую кнігу, няхай паспяшае. Мабыць, у бліжэйшы час будзе яна занесена ў індэкс абсалютна забароненых кніг. Ва ўсёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF