Ніва № 07 (3275), 17 лютага 2019 г.

Падабенства і адрозненні

Віктар САЗОНАЎ

Ну дзе тая Венесуэла, і дзе Беларусь?! Ну што, здавалася б, можа быць агульнага паміж імі такога, якое дазваляе аналітыкам сцвярджаць, нібыта Венесуэла сёння, гэта Беларусь заўтра?! Маўляў, чым закончыцца ўсё ў гэтай лацінаамерыканскай краіне, тую самую кашулю можна прымяраць і да нас еўрапейцаў. Надта ж шмат, кажуць, падабенства. Хоць і адрозненняў то не так і мала.

Калі пагуляць у старую гульню „знайдзі дзесяць адрозненняў”, то паміж Беларуссю і Венесуэлай такіх назбіралася б значна больш чым дзесяць і вельмі хутка. І намнога больш знайшлося б іх, чым падабенства. Але як казаў у культавым савецкім фільме „Месца сустрэчы змяніць нельга” яго легендарны герой: „Дык пісталецік то сто тысяч іншых доказаў пераважыць”. Вось і тут так. У сённяшніх Беларусі і Венесуэлы ёсць адно вельмі пікантнае падабенства, якое сто тысяч адрозненняў пераважыць. І падобныя нашы краіны тым, што іх кіраўнікоў на дадзены момант вельмі любіць кіраўніцтва сённяшняй Расіі.

Слова „любіць” у гэтай фразе вядома ж рэжа слых, бо нічога агульнага з класічным значэннем яно на першы погляд нібыта не мае. Ну якая тут любоў, калі, прыкладам, усё часцей кіраўнікі Беларусі і Расіі спрачаюцца на людзях і аніяк дамовіцца не могуць па такіх пытаннях, якія ў астатнім свеце прапісаныя чорным па белым і дадатковых сустрэч ды абмеркаванняў не патрабуюць. Але калі адкінуць персанальныя крыўды начальнікаў краін адзін на другога, іх асабістыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF