Ніва № 07 (3275), 17 лютага 2019 г.

Аўтары, словы і кнігі

Міра ЛУКША

З 7 па 9 лютага ў галоўнай сядзібе Падляшскай ксёнжніцы імя Лукаша Гурніцкага ў Беластоку (вул. М. СкладоўскайКюры, 14 А) праводзіўся трэці выпуск літаратурнага фестывалю «Аўтары і кнігі. Падляшскае рэзюмэ». Праграма ўключала ў сябе майстаркласы, сустрэчы з аўтарамі, паэтычны соймік звязаны з турнірам аднаго верша і выставу фатаграфій.

— Мэтай фэсту «Аўтары і кнігі. Падляшскае рэзюмэ» з’яўляецца прэзентацыя літаратурнай і выдавецкай карты Падляшша, заахвочванне да чытання і прасоўванне пісьменнікаў, звязаных з нашым рэгіёнам, і іх творчасці, — сказала Іаланта Гадэк, дырэктарка галоўнай бібліятэкі Падляшша. — Папярэднія выпускі паказалі, што такія падзеі неабходныя і вельмі папулярныя сярод нашых чытачоў. Беласток горнецца да кнігі. Тым больш, што прадстаўляем творчасць нашых, тутэйшых пісьменнікаў.

У гэтым годзе фестываль доўжыўся тры дні. Першы дзень (7 лютага) прысвечаны быў самым маладым чытачам. Праграма ўключала ў сябе майстаркласы, падрыхтаваныя паэтэсай і аўтаркай дзіцячых кніг доктар Зоф’яй ОлекРэдлярскай, падарожнікам Марцінам Абалкам, вядомым мастаком і аўтарам коміксаў Тамашом Самойлікам. Аддзел інструкцыі і метадалогіі Ксёнжніцы запрасіў на семінар з элементамі кадавання «Інжынер Цюцьма — гайка, малаток і разумнікіробаты», створаны на аснове кнігі Гжэгажа Касдэпке і з дапамогай робатаў Photon. Акрамя таго дзеці сустрэліся з акцёрамі Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі і Беластоцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF