Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

Ушанавалі памяць 30 забітых вазакоў

Аляксей МАРОЗ

У апошні дзень студзеня ў Пакроўскай царкве і каля помніка на брацкай магіле на вайсковым могільніку ў БельскуПадляшскім сабраныя маліліся да святых мучанікаў — трыццаці вазакоў, забітых 73 гады таму каля ПухалаўСтарых жаўнерамі атрада польскага антыкамуністычнага падполля капітана Рамуальда Райса, псеўданім «Буры» і ўшанавалі іх памяць. Настаяцель Пакроўскай царквы мітрафорны протаіерэй Ян Шмыдкі, які служыў малебен у гонар святых мучанікаў Зямлі Холмскай і Падляшскай удакладніў, што Польская аўтакефальная праваслаўная царква ўключыла 30 вазакоў у лік згаданых мучанікаў і можна маліцца да іх і прасіць у іх хадайніцтва ў Бога ў розных патрэбах. У бары «Анна» адбыўся бельскі вернісаж выставы «Наша памяць», якая ўпершыню была запрэзентавана два дні раней у Залешанах. Бельскія нефармальныя ўрачыстасці закончыліся ў бары спатканнем, між іншым, з сямейнікамі забітых вазакоў і размовамі за гарбатай і кавай.

— Сёння адзначаем дзень памяці вазакоў, якія аддалі жыццё за Хрыста. Мы молімся за іх заступніцтва на Нябёсах, паколькі Праваслаўная царква ў Польшчы ўключыла іх у лік святых мучанікаў Зямлі Холмскай і Падляшскай. Цяпер нашы мучанікі ёсць малітвеннікамі за нас у Бога, — гаварыў мітрафорны протаіерэй Ян Шмыдкі пасля малебна ў царкве ў гонар святых мучанікаў.

Семдзесят тры гады таму каля ПухалаўСтарых былі забіты жаўнерамі атрада капітана Рамуальда Райса «Бурага» 30 вазакоў, якія раней былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF