Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

Прыгожыя парасткі „Белавежы”

Альжбета КЕДА

Жаночая паэзія „Белавежы”, літаратурнага аб’яднання беларускіх пісьменнікаў Польшчы, якое сёлета адзначыла сваё шасцідзесяцігоддзе, усё ж мала вядомая чытачу. А гэта не адзін дзясятак адметных талентаў. Прапаную чытачам „Нівы” сустрэчу з творамі „белавежанак”, якія сабралі прыгожы букет кветкавых вобразаў.

Адзін з самых распаўсюджаных у жаночай паэзіі „Белавежы” фларыстычных вобразаў — саду. Акультураная жывая прырода, створаная чалавекам па вобразе і падабенстве да тае, якую падараваў чалавеку Творца, сад становіцца не проста месцам адпачынку, сустрэч, спатканняў, не толькі спажыткам для цела, даруе каштоўную садавіну, але становіцца прытулкам чалавечай душы, уласцівых ёй памкненняў, мараў. Праз фларыстычныя матывы ў паэзіі Марылі Базылюк адлюстраваны матыў маладосці, што прамінула. Вобраз вішнёвага вясновага саду як сімвал хуткаплыннай вясны, якая застаецца ў памяці назаўсёды:

У вертыкалях

маіх зрэнак

сад вішнёвы.

Чыстая белая квецень узносіць увысь, душэўны зрок гераіні ўзняты да нябеснае красы і светласці. Адсутнасць знакаў прыпынку і радковыя пераносы спрыяюць эфекту нечаканасці. Паэтычная фраза, трохрадковік, самадастатковая, шмат гаворыць чытачу, сэнсава завершаная. Але да яе далучаецца наступны радок — „працвіў нябачна” — і сэнс цалкам змяняецца, нечакана, бо гераіню хвалюе згадка пра развітаннеадцвітанне. У вершы, змешчаным поруч, на наступнай старонцы, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF