Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

„Зборніку сцэнічных твораў” — 50 гадоў

Сяргей ЧЫГРЫН

Выдавецтва Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы 50 гадоў назад выпусціла „Зборнік сцэнічных твораў” (1969). Зборнік выйшаў пад рэдакцыяй Яніны Чэрнякевіч. Праект вокладкі ажыццявіў мастак Стэфан Рыбі.

Дарэчы, першы падобны зборнік з’явіўся на свет у 1957 годзе. І ён быў вельмі папулярны і шмат дапамагаў беларусам ажыццяўляць спектаклі ў гуртках мастацкай самадзейнасці. У той зборнік былі ўключаны тры аднаактовыя п’есы і адна двухактовая. Гэта п’есы „Пярэстая красуля” А. Чужыніна, „Боты” М. Крапіўніцкага (пераклад з украінскай мовы), „Міхалка” (з польскай перапрацавана Далецкімі) і п’еса „Мікітаў лапаць” Міхася Чарота. Гэтыя п’есы, якія тады публікаваліся, ставіліся дзясяткі разоў, яны з’яўляліся на ўсіх штогадовых аглядах драматычных гурткоў БГКТ. У асноўным гэта былі камедыі. І іх любілі ставіць на сцэне беларусы Беласточчыны, асабліва моладзь, а гледачы ад пастановак атрымлівалі найвялікшую асалоду і задавальненне.

У прадмове да „Зборніка сцэнічных твораў” (1969) паведамлялася, што „пазней беларускае таварыства, эксперыментуючы, выдавала асобныя п’есы спосабамі ў якасці спецыяльнага дадатку да „Нівы”, асобнымі выданнямі, або друкам на шапірографе. Але ўсяго гэтага было недастаткова, ды і не заўсёды тыя п’есы знаходзілі зразуменне ў нашых гурткоўцаў. Выдавецтвамі ж Савецкай Беларусі не было магчымасці забяспечыць усе гурткі”.

Сапраўды, Савецкая Беларусь не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF