Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

Тры лісты Васіля Петручука

Сяргей ЧЫГРЫН

З вялікім сумам даведаўся, што не стала Васіля Петручука. Я часта з ім сустракаўся ў Беластоку ў рэдакцыі „Нівы”. З цікавасцю чытаў яго „Пожню” і іншыя кнігі. „Пожня” захоўваецца ў маёй хатняй бібліятэцы з аўтографам аўтара.

Памятаю ў жніўні 2002 года Васіль даведаўся, што я прыехаў у Беласток і сяджу ў „Ніве”. Ён купіў дзве бутэлькі шампанскага, цукерак і завітаў у рэдакцыю. Мы сядзелі, пілі шампанскае, частавалі ім усіх прысутных і гутарылі пра літаратуру і палітычныя справы. Не памятаю, хто нас падчас гэтай „п’янкі” сфатаграфаваў, а здымак быў надрукаваны ў фотакнізе „Літаратурнае аб’яднанне „Белавежа”. 19582003 гг. у фатаграфіях” (Беласток, 2003, с. 138). Яе складальнік — Ян Чыквін.

Васіль Петручук быў чалавекам з гумарам. Гумару ён не баяўся і не крыўдзіўся на жарты. Я перапісваўся з ім. Пісаў ён рэдка. Праўда, у сваім вялікім хатнім архіве адшукаў толькі тры лісты, якія прапаную чытачам „Нівы”. Не памятаю сёння для каго я ў спадара Васіля прасіў запрашэнне. І ён прыслаў, хаця бачна па лістах, што хварэў і некалькі разоў стаяў у чэргах. Але запрашэнне выслаў.

Я рыхтаваў для часопіса „Роднае слова” (апублікаваны ў 1995 годзе, № 23) вялікі артыкул пра беларускую літаратурную плынь у Польшчы „Пад дзіўны гоман Белавежскай пушчы”. І пытаў у Васіля Петручука біяграфічныя звесткі і здымак. Ён мне выслаў вось свой здымак, які падпісаў так: „Гэты здымак прыгадзіцца?.. Калі не — вярніце, а я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF