Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

Жылося як прыходзілася, але было весела

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Надзеяй СІКОРАЙ, 1943 года нараджэння.

— Ці помніце сваіх дзядоў?

— Дзеда Мікалая па бацьку і бабцю Параскеву; памятаю бабулю да сямі гадоў. Я з бабцяй была вельмі зжытая; была яна ў бежанстве недзе за Жабінкай, памерла ў 1950 годзе.

Пасля бежанства атрымалі ад бабцінай сям’і пляц на калёніі адзін кіламетр ад Горнага Груда; помню, што жылі мы на калёніі. Мама нарадзіла шасцёра дзяцей, але траіх братоў памерлі малымі. Асталіся мая сястра Еўдакія і брат Пятро, які загінуў у 1979 годзе ў выпадку на матацыкле.

Вёску Горны Груд (раней Кляшчэлеўская гміна, цяпер Дубіцкая) немцы спалілі і сям’я наша жыла ў Вэрстоку, дзе я нарадзілася. Пасля сям’я вярнулася на радзіму, на калёнію Горны Груд.

— Як адбывалася Ваша адукацыя?

— Чатыры гады хадзіла ў школу ў Старыну, а пасля ў пяты, шосты і сёмы класы ў Ядлоўку; там раней было войска. Да чацвёртага класа вучыў Барушка, а пасля было больш настаўнікаў. Вучыла, напрыклад, пані Авенка з Міклашоў. У школе вучыліся польскай мове, з чацвёртага класа была беларуская мова, а рускай не было.

З дому да школы было тры кіламетры; пяшком узімку і ўлетку. Веласіпеда не было, бо не было за што купіць. Часам зімою, калі задувала, бацька падвозіў санямі.

Змалку, з пачатку 1950х гадоў, трэба было ўсё рабіць, працаваць. З васьмі гадоў пасвіла я кароў або абгортвала бульбу. У школе была дзве часткі месяца, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF