Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

А гурт «Лідар» надалей іграе

Юрка БУЙНЮК

Беластоцкі гурт «Лідар» — адзін з самых папулярных беларускіх гуртоў на Падляшшы. Хто ж не ведае такіх славутых песень як «Мне мама ціха гаварыла», «Перапёлка», «Раманс», «Іграй гітара». Іх песні пастаянна гучаць у канцэртах пажаданняў у эфіры Радыё Беласток і Радыё Рацыя. Песня «Вёсачка» стала гімнам усіх выхадцаў з вёскі, якія зараз жывуць у гарадах. Пра сучаснасць і мінулае гурта Юрка Буйнюк размаўляе з вакалістам групы «Лідар» Міраславам Кавальскім.

Юрка Буйнюк: — Гурт «Лідар» паўстаў у 1996 годзе, але раней Вы выступалі пад назвай «Рэаль». Калі паўстаў гурт «Рэаль» і хто быў у яго складзе?

Міраслаў Кавальскі: — Гурт «Рэаль» састаўлялі я, мае браты Ян і Чэслаў Кавальскія ды Янка Крынскі, які з намі іграў на гітары.

— Колькі гурт «Рэаль» выпусціў аўдыякасет?

— Дзве касеты. Першая касета не мела загалоўка, толькі ноткі на вокладцы. А на другой быў ужо здымак гурта і назва «Piosenki białoruskie».

— Памятаю, што гурт «Рэаль» спяваў песню «Падары» — ковер на песню рускай спявачкі Марыны Жураўлёвай.

— Так, калісьці перараблялі крышку, але не дзеля камерцыйных мэт, як зараз. Мы хацелі іграць штосьці іншае, чым старыя песні, але не так, што нехта з нас хацеў захапіць сабе гэтыя песні як свае. Запісвалі, што прыходзіла ў галаву, кажучы: «Ну, давайце тую». І так атрымлівалася.

— А хто напісаў беларускі тэкст да песні «Падары»?

— Добра не помню хто, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF