Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

Турысты штораз больш зацікаўлены Мінскам

Уршуля ШУБЗДА

«Беларусь зараз больш адкрытая на турыстаў з Польшчы, чым Польшча на беларусаў», — кажа шматгадовы ўласнік беластоцкай турфірмы «Юніёр» Яўген Лаўранюк.

— Як думаеце, колькі ўжо людзей, карыстаючыся паслугамі Вашай турфірмы, адведала Беларусь?

— Не ведаю, але можна сказаць, што за апошнія гады тысячы турыстаў пабачылі Беларусь. Мяжа побач, маем многа кантактаў у Беларусі, многа партнёраў. Наша турфірма існуе з 1995 года і ад пачатку прапануем экскурсіі ў Беларусь. Вядома, у нашай прапанове маем таксама іншыя напрамкі.

— Хто карыстаецца паслугамі Вашай турфірмы, калі гаварыць пра Беларусь?

— Турысты з Падляшша гэта мінімальны адсотак. Усе, якія едуць у рамках бязвізавага рэжыму, гэта людзі з Гданьска, Познані — з усёй Польшчы. У мінулым годзе з траўня штотыдзень поўны аўтобус ездзіў у Гародню. Турыстам вельмі падабаецца гэты горад. Я ўжо столькі разоў там быў і бачу як ён мяняецца! Замак рамантуюць, многа крамаў, кафэшак, рэстаранаў. Гродна становіцца турыстычным горадам. Гэта відаць па колькасці турыстаў — больш за сто тысяч наведала Гародню ў рамках бязвізавага руху. Там застаюцца грошы, гэта для Беларусі карыснае.

— Апрача Гародні, Міра, Нясвіжа, Навагрудка, куды яшчэ цягне турыстаў з Захаду?

— Можна сказаць, што турысты штораз больш зацікаўлены Мінскам. Хочуць пабачыць сталіцу Беларусі. Нават калі спыняюцца ў Лідзе ці Баранавічах, то хочуць на дзень (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF