Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

Адстойваць сваю памяць — наш маральны абавязак!

Ганна КАНДРАЦЮК

— На гэтай выстаўцы мы паказалі, якая наша памяць, колькі ведаем пра трагічныя падзеі 1946 года, — гаварыў прафесар Алег Латышонак 29 студзеня г.г. у Залешанах. Адразу пасля афіцыйнай часткі мы спыталі ў прафесара пра асаблівасці і сэнс праекта «Наша памяць».

Алег Латышонак, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства:

— Ідэю праекта «Наша памяць» прыдумаў Яраславаў Іванюк з Фонду kamunikat.org. Спачатку была думка, каб зрабіць аб’езд па месцах, дзе прайшоў атрад «Бурага» і апісаць, сфатаграфаваць усе помнікі ў памяць ахвяр. Але калі мы паехалі і сабралі матэрыял, то падумалі, што трэба паказаць гэта людзям. Папершае, нашы веды пашырыліся. Мы, напрыклад, здолелі знайсці месца пахавання дзяўчыны, якая была забіта толькі таму, што абаранялася ад згвалтавання. Ужо нават мясцовыя людзі не маглі паказаць, дзе яе магіла. (Гэта на могілках у Малешах). Але нашы сябры былі настолькі ўпартыя, што паднялі кожны павалены крыж на могілках. І адзін з крыжоў, што ўжо ўпалі, належаў гэтай дзяўчыне — Марыі Петручук са Шпакоў. Так адшукалі месца яе пахавання.

Ганна Кандрацюк: — У ажыццяўленні праекта прымае ўдзел многа маладых людзей, якія працуюць на грамадскіх пачатках?

АЛ: — Калі Яраслаў Іванюк прапанаваў нешта зрабіць, то спачатку падумалі, што трэба склікаць людзей. Я сам пайшоў да свайго калегі прафесара Мацея Карчэўскага, каб ён зрабіў нам інструктаж як працаваць з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF