Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

Птушка ўсё яшчэ спявае

Міраслаў ГРЫКА

Дзесьці, калісьці і з іншай нагоды, але напэўна зусім нядаўна, цытаваў я прыгожую старажытнаперсідскую прыказку: «Страла ўжо ў палёце, птушка ўсё яшчэ спявае ў лесе...». Кажа яна пра непазбежнасць прычыннавыніковых сувязей падзей, нягледзячы на ілюзорнасць здубянелага на гэты момант «цяпер». Вось гэты момант такі прыгожы. Страла выпушчаная з лука паранейшаму ляціць, птушка дагэтуль спявае... Цяпер! Гэты момант, які мы бачым, як шчаслівы, момант замарожаны ў нашым успрыманні, аднак, бязмэтны. Дарэчнае прадбачванне наступстваў. Чалавечае глупства, як правіла, не характарызуецца мэтазгоднасцю. Яно жаласна бязмэтнае.

Мне хочацца палямантаваць у гэтым кантэксце: глабальны ўзровень расчаравання перасек стан трывогі. Нягледзячы на ўсё, мы, здаецца, не заўважаем гэтага, хоць яно выліваецца ў бачны і адчувальны крызіс псіхічных і псіхалагічных супольнасцей і асобных асоб, грамадстваў і народаў, краін і міжнародных устаноў. І, нарэшце, вышэй: міжнародных адносін. Справа ў тым, што рассыпаюцца існуючыя ідэі сацыяльнага парадку, заснаванага на філасофіі моцнай усемагутнай дзяржаўнасці, якая кіруецца каштоўнасцямі вышэйшымі чым эгаізмы ці індывідуальныя перакананні ўласных палітычных асяроддзяў ці ідэалагічных перадумоў. Калі б гэта было інакш, дзяржава, як і міфічны змей Урубор, зжэрла б самую сябе ад хваста. На жаль, яна пачынае самапажырацца. На маю думку, паслабленне аўтарытэту дзяржавы, неабавязкова толькі са (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF