Ніва № 06 (3274), 10 лютага 2019 г.

Забарона на журналістыку

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Незалежная журналістыка ў Беларусі фактычна знаходзіцца пад забаронай. Дазваляецца толькі прыдворная абслуга ў выглядзе фінансаваных дзяржавай раённых, абласных і цэнтральных медый, якія пакліканыя весці прапаганду рэальных, а больш міфічных, дасягненняў сінявокай рэспублікі і яе кіраўнікоў. Найперш, канешне, галоўнага начальніка дзяржавы, у другую чаргу — буйных чыноўнікаў, ну і па астатку — „вертыкальнікаў” больш дробнага калібру. Ёсць жорстка выпрацаваны больш чым за дваццаць гадоў непахісны фармат і алгарытм дзеянняў. Гэта калі зверху вызначана пра што пісаць непажадана, пра што — катэгарычна нельга, пра што пісаць толькі добра, а дзе белае назваць чорным і наадварот. Гэтым дзяржаўным ідэолагам нават тэарэтычна цяжка асэнсаваць, што журналістыка — гэта не ўсхваленне кіраўнікоў дзяржавы, іх дальнабачнасці і „мудрасці”. Што кожны журналіст у кожнай краіне ў той ці іншай ступені павінен быць у апазіцыі да ўлады. Што асноўная місія журналістыкі — гэта выяўляць заганы, недахопы, прычым не толькі і не столькі грамадства, а найперш улады, кіроўных структур краіны. Думаецца, што гэтая простая ісціна нават не прыходзіць ідэолагам РБ у галовы. Настолькі яны, нібы механістычныя робаты, запраграмаваныя зусім на іншае. У сістэме іх каардынат няма месца такім паняццям, як мараль, этыка, сумленне. Асноўнае заданне дзяржаўных медый — гэта аблізваць сваіх гаспадароў.

На іншым полюсе медыйнай прасторы нешматлікія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF