Ніва № 05 (3273), 3 лютага 2019 г.

Дэльфы: пуп і вантробы свету! (ч.5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Дэльфійскі дэвіз: СПАЗНАЙ СЯБЕ — задача на ўсё жыццё. Ды тут, сярод насычаных памяццю руін старажытнага духовага цэнтра хацелася ажыццявіць прывезеныя з сабой думкі пра родны край. У галаву лезлі магічныя прыклады ад беларускападляшскага панадворка. І нішто тут асабліва не здзіўляла, не шакіравала. Пра многія варажбы і павер’і старажытных грэкаў хацелася сказаць у адказ:

— Гэта рыхтык як у нас, на Гайнаўшчыне!

Узяць хоць бы павер’і, звязаныя з назіраннем унутраных частак у ахвярнай жывёлы.

Пасля таго, як старажытны паломнік абмыўся ў Кастальскай крыніцы, ён прыносіў у ахвяру казуль, авечак, быкоў. Каб дагадзіць і задобрыць ласку багоў, багацеі залацілі яшчэ рогі быкоў. Прыаздобленыя ахвяры даручалі мяснікам, якія лоўка бралі быдла і авечак пад нож. Побач выстойвалі жрацы, якія спачатку назіралі дрыжыкі і сутаргі канаючай ахвяры, а пасля заглядалі ў сярэдзіну разрэзанага жывата. Назіралі кшталт і размяшчэнне кішак, каб у іх выглядзе «прачытаць» нейкі знак. Сваё значэнне мелі выгляд і памеры вантробаў, яны «заяўлялі» пра перашкоды і складанасці ў рашэнні запытаў...

Усё, што адбывалася далей, мела свой парадак і значэнне. У ахвяру багам дарылі найлепшыя кусочкі — заднія кумпякі і палавыя органы. Іх абкручвалі сальцам, палівалі салодкім віном ды спальвалі на рытуальным кастры. А ўсё, што засталося, раздзялялі сярод службы і чынавенства святога горада...

Ды пры чым тут наша (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF