Ніва № 05 (3273), 3 лютага 2019 г.

Рэдкія фотаздымкі і дакументы Васіля Урублеўскага з Малешаў

Сяргей ЧЫГРЫН

Нядаўна ў „Ніве” быў апублікаваны мой матэрыял пра рэпатрыянтак з вёскі Малешы Вышкаўскай гміны сясцёр Таццяну і Вольгу Урублеўскіх, якія цяпер жывуць на Дзятлаўшчыне Гарадзенскай вобласці. Пасля ніўскай публікацыі патэлефанаваў мне грамадскі актывіст з Дзятлава Валерый Петрыкевіч і сказаў, што сын Вольгі Урублеўскай з Дзятлава мае шмат старых здымкаў Урублеўскіх.

Сядаю на машыну і еду да Уладзіміра Урублеўскага — сына Вольгі Урублеўскай, унука Васіля Урублеўскага, сям’ю якога ў 1946 годзе палякі выгналі з Малешаў і яны апынуліся ў вёсцы Маскалёўцы на Дзятлаўшчыне.

Заходжу ў хату да 89гадовай Вольгі Урублеўскай, дзе мяне чакае Уладзімір — сын гаспадыні. Мы з ім доўга гутарым пра рэпатрыяцыю і ён паказвае стос старых здымкаў, да якіх мне каментарый робіць спадарыня Вольга. Але і яна не ўсё памятае, не ўсіх асоб на здымках змагла прыгадаць, расшыфраваць. Але супольна мы змаглі на многіх здымках разгадаць некаторых сваякоў і сяброў Васіля Урублеўскага. Здымкі вельмі каштоўныя для гісторыі рэпатрыяцыі беларусаў Беласточчыны. Усе яны сёння друкуюцца ўпершыню. Здымкам па 50110 гадоў, яны былі зроблены на Беласточчыне, у Гародні, на Дзятлаўшчыне і ў Расіі.

Акрамя фотаздымкаў Уладзімір Урублеўскі паказаў і некалькі каштоўных дакументаў з жыцця беларуса Васіля Урублеўскага і яго сям’і.

Самым каштоўным дакументам з’яўляецца пасведчанне Тамбоўскага рэальнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF