Ніва № 05 (3273), 3 лютага 2019 г.

З невуцкага аспекту

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ніякія загоншчыкі не падганялі мне Алега Латышонка пад прыцэл; сам прыйшоў. У 4м нумары „Нівы” артыкулам „Гісторыкі і заўзятары гісторыі” ўзяўся ён наводзіць парадак з ніўскімі — менавіта — заўзятарамі гісторыі. У тым ліку таксама і мне паказаў месца ў страі. Вельмі гэта добра, бо парадак павінен быць. І добрае яшчэ тое, што спадар Латышонак заўважыў адсутнасць у мяне гістарычнай адукацыі і даравальнае няведанне тае ж гісторыі. У доказ гэтаму пра пасляваенную дзяльбу Белавежскай пушчы працытаваў ён фрагмент майго тэксту: „А сабе Сталін узяў маленька, сціпленька, так жа і на свой мундзір не чапляў ён ніякіх аздабленняў. Чаму так сталася, дакладна не вядома і ўсялякія заўзятары гісторыі толькі здагадваюцца, толькі здагадваюцца...”

І зараз жа нанёс па гэтым маім няведанні рашучы ўдар: „Заўзятары няхай і далей здагадваюцца, але гісторыкі як ішла гэтая дзяльба ведаюць дакладна і нават падрабязна”. Хітры наш Алег Латышонак — я пра кароўку, а ён пра вяроўку. Бо ў мяне было пытанне ЧАМУ ТАК СТАЛАСЯ, а ён вымае з рукава зусім іншага туза: ЯК ІШЛА ГЭТАЯ ДЗЯЛЬБА і радасна кідае яго на стол. Цуд тут такі, быццам у КанеГалілейскай, дзе заміж вады з’явілася віно. Мой грэх у адсутнасці гістарычнай адукацыі, бо калі б яна ў мяне была, то, пэўна, ведаў бы, што адукаваныя гісторыкі не разважаюць пытанняў ЧАМУ, толькі пытанні ЯК; пытаннямі ЧАМУ займаюцца, пэўна, нейкія невукі. Але добра і гэта, бо і пра ход дзяльбы, як яна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF