Ніва № 05 (3273), 3 лютага 2019 г.

Што новага ў «Прымакоў»

Юрка БУЙНЮК

Інтэрв’ю з Юрыем Астапчуком — лідарам групы «Прымакі» і арганізатарам «Сяброўскай бяседы».

ЮРКА БУЙНЮК: — Цікавіць мяне гісторыя некалькіх Вашых песень, якія спяваеце з гуртам «Прымакі». На пачатак скажыце, як узнікла песня «Жонка мая, каханая» з апошняга альбома «Ты думай, думай».

ЮРКА АСТАПЧУК: — Словы аўтарскія, а музыка ўкраінская, народная. Беларускі тэкст да гэтай песні напісаў я.

— А як узнікла песня «Ты і я — навекі». Мне здаецца, што гэта сапраўды Ваша аўтарская песня?

— Таксама словы аўтарскія, а музыка — пачутая намі. Здаецца, французская.

— А не італьянская?

— Можа так, італьянская.

— Песня «Каханы мой», якую спяваеце ў дуэце з Багуславай Карчэўскай, гэта руская песня?

— Так, так.

— З рэпертуару спявачкі Юты?

— Мы проста пераклалі словы песні з рускай на беларускую мову.

— А хто напісаў беларускі тэкст?

— Мы, разам з Багуславай.

— Мне здаецца, што Вы лепш заспявалі, чымсьці ў арыгінале заспявала гэта Юта.

— Мы пастараліся. Мы падбіраем перш за ўсё гэтыя песні, якія нам падабаюцца, якія дзесьці пачулі. Маем таксама нашы аўтарскія песні, але спяваем тое, што ляжыць нам на душы.

— А якія аўтарскія песні ў «Прымакоў»?

— Аўтарская песня гэта, напрыклад, «Карнавал» (з альбома «Ты і я на векі”, 2001 год) — наша аўтарская песня ад пачатку да канца. Я цяпер дакладна не назаву ўсіх, таму што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF