Ніва № 05 (3273), 3 лютага 2019 г.

VІІІ Калядныя сустрэчы на Вадохрышча

Аляксей МАРОЗ

VІІІ Калядныя сустрэчы на Вадохрышча падчас святкавання Хрышчэння Гасподняга 19 і 20 студзеня 2019 года ўдала прайшлі ў Ягуштове, Парцаве і Кашалях. Зацікаўленасць калядаваннем, падчас якога калядоўшчыкі раздавалі хрысткі, засушаныя дубовыя галінкі з лісткамі, была вялікай. Дарафей Фіёнік і яго Музей малой айчыны ў Студзіводах, галоўны арганізатар Сустрэч на Вадохрышча, адраджае калядаванне з хрыстком, якое найдаўжэй пратрывала ў Арэшкаве і Парцаве, дзе старажылы, будучы дзеткамі, самі раздавалі хрысткі. Студыя фальклору «Жэмэрва» са Студзіводаў, калектывы з БельскаПадляшскага і Палесся, якія супрацоўнічаюць са Студзіводскім музеем, калядуюць падчас Богаяўлення ў вёсках Бельскага, Гайнаўскага, Сямятыцкага і Беластоцкага паветаў. Бывае, што да калядавання далучаюцца мясцовыя жыхары.

У першых стагоддзях хрысціянства Ражджаство Хрыстовае і Хрышчэнне Гасподняе святкаваліся супольна і пасля іх раздзялення захавалі падобнае значэнне. На першы дзень Богаяўлення людзі масава наведваюць цэрквы, каб памаліцца і прынесці дамоў асвячоную ваду, у якой асаблівая моц. Напярэдадні Вадохрышча на панадворку Дарафея Фіёніка і ў Студзіводскім музеі традыцыйна адбываецца асвячэнне будынкаў. Прыносіць ён дамоў ваду з Малога асвячэння вады, якое здзяйсняецца напярэдадні святкавання Хрышчэння Гасподняга і пасля Куцці, якую ладзіць сям’я Фіёнікаў у гэты посны дзень, Дарафей Фіёнік асвячае свой і музейны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF