Ніва № 05 (3273), 3 лютага 2019 г.

Украінцы і беларусы ў польскай гаспадарцы (2)

Яўген ВАПА

Мае знаёмыя з недаверлівасцю паставіліся да напісанага мною ў папярэднім нумары, што на нашым працоўным рынку ў Падляшскім ваяводстве ажно тры разы больш афіцыйна зарэгістраваных украінцаў чымсьці беларусаў. Калі яны пабачылі, як выглядае гэтая статыстыка ў маштабе Польшчы, дык папрасілі, каб у «Ніве» надрукаваць расклад працаўладкавання чужаземцаў ва ўсіх ваяводствах краіны, проста дзеля цікаўнасці і зафіксавання пэўнага гістарычнага моманту ў жыцці Польшчы і яе суседзяў. Сумняваўся я крыху ці публікаваць сухую статыстыку, але таксама палічыў, што няхай нашы чытачы сваімі вачыма і розумам зробяць высновы з пададзеных лічбаў. Усе даныя апрацаваныя Міністэрствам сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі і датычаць працаўладкавання іншаземцаў у Польшчы ў першай палове 2018 года на аснове ўліковай дакументацыі павятовых бюро працы. Там запісаны наступныя колькасці працаўнікоў з Усходу ў паасобных ваяводствах:

Апольскае — усяго 28 521, у тым ліку беларусы — 433, рускія — 68, украінцы — 26 919, малдаване — 765, грузіны — 323, армяне — 13;

ВармінскаМазурскае — усяго 12 910, у тым ліку беларусы — 1203, рускія — 132, украінцы — 10 293, малдаване — 893, грузіны — 383, армяне — 6;

Вялікапольскае — усяго 84 815, у тым ліку беларусы — 2766, рускія — 192, украінцы — 78 575, малдаване — 2046, грузіны — 1158, армяне — 78;

Заходнепаморскае — усяго 27 920, у тым ліку беларусы — 948, рускія — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF