Ніва № 05 (3273), 3 лютага 2019 г.

План на штрафы і апазіцыя

Віктар САЗОНАЎ

І што, думаеце няма аніякай сувязі паміж апазіцыяй і запланаванымі ў Беларусі 100 мільёнамі рублёў на штрафы? Ну як гэтага можа не быць, калі ў планавай эканоміцы ўсё запланавана ды зафіксавана. І штрафы, і апазіцыя, і сувязь паміж імі, і ўсё астатняе.

У планавай эканоміцы нічога не адбываецца без плана. Тут і спрачацца не варта, ды і няма з кім, бо ўсе з гэтым згодны. Не ўсе згодны, што такая мадэль эканомікі ўвогуле павінна існаваць, але калі яна ёсць, то план галоўны яе рухавік. Ён жа галоўная мэта, і ён жа абавязковы прымус да выканання сябе самога іншымі. Як казалі нашы людзі яшчэ пры Савецкім Саюзе, раней прымушаў пан, ну а зараз план.

Планавая эканоміка ад таго што яна спланаваная, выдатна ведае ўсё наперад. І да бабкі хадзіць не трэба. Ды пры такой эканоміцы няма і калі расхаджвацца. Бо там распісаная кожная хвіліна жыцця, а таксама кожная дробязь, ды рэчы важныя таксама. І колькі бульбы збярэ нейкі там не самы перспектыўны калгас запланавана, і колькі выбарцаў прыйдуць на выбарчыя ўчасткі і за каго прагаласуюць распісана, і нават калі гэтая планавая эканоміка ляснецца і больш не падымецца зафіксавана. Апошняе трымаецца ў сакрэце галоўнымі стваральнікамі такога плана. Як бы мовіць, запланавана нават ступень трываласці такой сістэмы і тэрмін людскога цярпення да яе таксама пралічаны дэталёва.

Сённяшняя Беларусь — яскравы прыклад такой мадэлі. Вось толькі колькі не плануй, а жыццё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF