Ніва № 05 (3273), 3 лютага 2019 г.

Васілёва беларушчына

Міра ЛУКША

Васіль Петручук, народжаны ў 1926 г. у Грабаўцы Дубіцкай гміны Гайнаўскага павета, пачаў пісаць пабеларуску ад часу, калі вярнуўся на Беласточчыну. Быў чытачом «Нівы» — казаў, што вывучыў беларускую мову з яе старонак ды з сустрэч з ніўцамі, асабліва з ніўскімі дзяўчатамі, якія вельмі прыхільна ставіліся да ягоных літаратурных спроб і яго галантнасці. А быў ён афіцэр, які з абдзертага, усяго ў прымэдах пастушка моцным стараннем дакаціўся да школ, сам адолеў універсітэцкія веды, стаў пісьменнікам, вывучыў мовы. Пасля стаў адным з нашых найлепшых карэспандэнтаў. Ягоная першая кніга выйшла найперш на польскай мове (у перакладзе Юркі Плютовіча). А ў нашым альбоме пра «Ніву» з гонарам змясцілі мы здымак яго вайсковай кніжачкі, у якой ён сваю нацыянальнасць назваў беларускай, родную мову — беларускую, а мовамі вывучанымі — польскую і рускую.

Васіль Петручук заўжды казаў, што ён член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», Саюза польскіх літаратараў і Саюза беларускіх пісьменнікаў, быццам чамусьці не хацеў пахваліцца сваёй беларускай мовай. «Я скажу, што гэта быццам бы наадварот! Я не меў чым хваліцца, бо якраз маё няшчаснае існаванне сярод вясковай цемры не давала мне такой магчымасці, каб вывучыць яе, нават польскай мовы. Бо мачыха з «добрым» татам ані на адзін дзень не пусцілі яго ў школу». Мог ён размаўляць толькі паграбавецку.

Васіль вельмі хутка вучыўся. Калі бежанцы вярнуліся з Расіі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF