Ніва № 04 (3272), 27 cтудзеня 2019 г.

Дэльфы: пуп і вантробы свету! (ч.4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Каля Кастальскай крыніцы ўразіў красамоўны знак. У ледзь прыкметнай каплічцы віднела ікона з Адсечанай галавой Іаана Хрысціцеля. У Грэцыі свет старажытных багоў надта тактоўна аддзелены ад сучаснай рэлігіі і жыцця. Ды ўбачыць такое на стаптаным турыстычным шляху да старажытнага духовага цэнтра — як прыказ:

— Не мяшай парадкаў і абрадаў!

І ўсё ўжо добра, усё на месцы.

Сёння міфічная крыніца пераназваная ў гонар прарока Іаана Хрысціцеля.

У залаты, старажытны час ля крыніцы абмываліся паломнікі, пакуль перасеклі муры святога горада і апынуліся на прыступках святыні Апалона. У крыніцы, як у кожнай дэльфійскай з’явы, боскі пачатак. Яе імя ад німфы Касталіі, якая адкінула залёты Апалона і здзейсніла ўцёкі. У момант, калі бог ледзьледзь ухапіў німфу, міфічная дзева абярнулася ў азярцо, якое ў хуткім часе праявіла ачышчальныя якасці.

Магчыма, тут прамовіла і справа гігіены, надта важная для старажытных грэкаў.

Дзесьці ад ІІІ стагоддзя н. э. сталі верыць у натхняльную моц крыніцы. Да Кастальскай вады цягнулі песняры, гусляры і паэты, які спадзяваліся тут падмацаваць свае творчыя сілы. Абрад заключаўся ў сімвалічным паліванні галавы.

Гэта, спадзяваліся творцы, заклікала паэтычную вену і здольнасць рыфмавання.

Дзвесце гадоў таму галаву тут абмыў Лорд Байран, вялікі фанат і абаронца старажытнай Элады. Свой візіт занёс між паэтычныя радкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF