Ніва № 04 (3272), 27 cтудзеня 2019 г.

Гісторыкі і заўзятары гісторыі

Алег ЛАТЫШОНАК

Пішу ў «Ніву» пасля прачытання першага нумара газеты за гэты год. Нумар атрымаўся ў роднай рэдакцыі вельмі цікавы, але ж не без хібаў, калі ідзе пра гісторыю.

У «Даце з календара» Уладзімір Хільмановіч нешта забыў падаць дату нараджэння героя гэтай рубрыкі Ядвігіна Ш. — Антона Лявіцкага, вядомага беларускага пісьменніка. Нарадзіўся ён 4 студзеня 1869 г. На жаль, гэта найменшы недахоп у гэтым тэксце. Паводле Хільмановіча, апошнім праявам актыўнасці Лявіцкага на грамадскай ніве была арганізацыя беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. Далей наш аўтар піша, што Лявіцкі «ў час вайны захварэў на сухоты. У 1918 г. яго стан пагоршыўся, што змусіла легчы ў шпіталь, а потым выехаць у Карпілаўку. Увосень 1920 г. вярнуўся ў Вільню і рыхтаваў да выдання свае ўспаміны. Памёр у Вільні ў шпіталі 24 лютага 1922 г. Пахаваны на могілках Росы на літаратурнай горцы». Гэтыя звесткі ўзятыя з беларускай Вікіпэдыі. Тым не менш тэкст пра Лявіцкага з гэтай было ні было сучаснай «энцыклапедыі» напамінае тэксты з камуністычных часоў, калі жыццяпісы важных для гісторыі і культуры Беларусі кастрыраваліся з усяго, што напамінала б пра іхны ўдзел у «нацыяналістычным» беларускім руху, пра ўдзел у антыкамуністычным змаганні не ўспамінаючы. Ну, захварэў няшчасны пісьменнік Лявіцкі і ўсё змаганне за незалежную Беларусь праляжаў у ложку.

Хапіла б, каб Хільмановіч заглянуў у беларускую Вікіпедыю і вобраз апошніх гадоў у жыцці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF