Ніва № 04 (3272), 27 cтудзеня 2019 г.

Хата Надзеі

Міра ЛУКША

Вёска Сацы ў Нарваўскай гміне Гайнаўскага павета — адна з больш вядомых у Палляшскім ваяводстве з найлепш захаваных помнікаў драўлянай архітэктуры. Сацы, узніклыя ў палове XVI стагоддзя (першы пісьмовы напамін — з 1560 года), як пішуць аб ёй, унікальная вёска. Знаходзіцца на адлегласці трох кіламетраў ад ваяводскай дарогі № 685, сярод лясоў, на шырокай паляне ў даліне ракі Рудні. Захавалася тут арыгінальная планіроўка і традыцыйныя сядзібы, якія ўключаюць у сябе жылы дом з дваром, сад або агарод і гаспадарчыя пабудовы, такія як абора, хлеў, куратнік, свіран, клуня і шопка. Кожны ўчастак акружаны плотам з варотамі і брамкай. Асада вельмі незвычайна, таму што на самой справе складаецца з дзвюх вуліцовак размеркаваных па абодва бакі патоку. Кожная частка сяла мае звычаёвую назву, вуліцу і загуменную дарогу (па за клунямі). Сухляны ляжаць на поўначы, Макравы — у паўднёвай частцы. Калісьці нават даходзіла да боек паміж гарачымі юнакамі з абодвух бакоў, якія ад спрадвечных часоў спалучаюць дзве пад’язныя дарогі (ад усходу і захаду). Сацы належалі да прыхода ў Пухлах, які быў уніяцкім прыходам. Пасля адмены Берасцейскай уніі ў 1839 годзе жыхары спакойна вызнавалі праваслаўе, з якім не страцілі кантакту на працягу больш за 200 гадоў. На той факт паўплывала блізкасць Заблудава — аднаго з нямногіх цэнтраў, якія ніколі не далучыліся да уніі. У сяле знаходзяцца зарочныя крыжы, сведчыўшыя пра моцны культ святога Антонія Пячэрскага, заступніка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF