Ніва № 04 (3272), 27 cтудзеня 2019 г.

Працаваў пекарам

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Мікалаем МУРАЎСКІМ, пенсіянерам з Орлі, 1941 года нараджэння.

— Ці Вы запамяталі сваіх дзядоў?

— Помню толькі дзеда Фёдара з боку маці; калі памёр, ляжаў на покуце, а мне было хіба з пяць гадоў. Бабуля Ніна жыла даўжэй.

— Ваш бацька не быў арлянцам...

— Бацька Мікалай, 1909 года нараджэння, прыехаў у Орлю калі яму было дзевяць гадоў. Прыехаў разам са сваім братам Пятром, якому было трынаццаць; яны былі сіротамі. Прыехалі з Беластока, дзе раней жылі па вуліцы Цеснай, 7. Тут, у Орлі, іхні бацька Канстанцін нешта купіў; дзедка і пахаваны ў Орлі. Калісь пан прыдзяліў нашым продкам цальнікі 9,6 і 8,5 гектараў за Орляй з боку Крывятыч — каб яны аралі. Нажылі яны каня, пан пабачыў, што яны працавітыя, таму прысвоіў ім прозвішча Мураўскі — ад мурашак. Гэтыя палі сям’я абрабляла, браты гаспадарылі разам. Мелі хатку па Пасвятнай вуліцы, дзе Мішка Рынгайла. Бацька расказваў, што нейкая старэйшая жанчына з Крывятыч варыла ім яду. Пасля пабудавалі падвойны драўляны дом па вуліцы Вызвалення, побач свайго поля. Будаваліся ў міжваенны час, дапамагаў ім Шайкоўскі, цесць Ёдлы — прывозіў ім бярвенні.

— Як успамінаеце сваё дзяцінства?

— У сям’і нас было трое: старэйшая сястра Рая з 1939 года і наймалодшая Тамара з 1947 года. Я нарадзіўся ў снежні 1941 года, у Орлі яшчэ стралялі, то, бадай, накрывалі мяне падушкай у сховішчы, бо я крычаў. Сябраваў з Янкам Кулешам. Хадзіў у прадшколле, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF