Ніва № 04 (3272), 27 cтудзеня 2019 г.

Дні юдаізму ў Дуброве

Уршуля ШУБЗДА

У Дуброве-Беластоцкай прайшлі ўрачыстасці, звязаныя з ХХІІ Днём юдаізму — святам у Каталіцкім касцёле, якое адзначаецца штогод напярэдадні Тыдня малітваў за адзінства хрысціян. Да вайны мястэчка развівалася дзякуючы яўрэям і большасць яго жыхароў складала яўрэйскае насельніцтва. Чарговы раз, дзякуючы даследчыцы яўрэйскай гісторыі ў Дуброве, прагучала супольная малітва на мясцовым кіркуце.

Заснаваць новую традыцыю

ДуброваБеластоцкая пачала ўключацца ў агульнапольскія Дні юдаізму тры гады таму. Гэта была ініцыятыва Дароты Будзынскай — настаўніцы гісторыі, краязнаўцы, даследчыцы яўрэйскай гісторыі на Сакольшчыне. З вучнямі Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Нікадэма Суліка ў Дуброве правяла ўжо сотні паходаў, вандровак ды акцый, якія мелі на мэце адкрыванне яўрэйскай мінуўшчыны самой Дубровы і навакольных гарадкоў.

— Не гаварылася аб гэтым, што тут калісьці жылі яўрэі. Памятаю, калі мы ўпершыню з вучнямі ўвайшлі на яўрэйскі кіркут. Гэта была звалка, — адзначыла Дарота Будзынская.— Мы палічылі, што гэта не можа так выглядаць! Трэба нешта рабіць. І робім.

Дні юдаізму ў Каталіцкім касцёле ў Дуброве гэта адзін з вынікаў дзейнасці настаўніцы і вучняў. Упершыню прайшлі яны ў 2017 годзе. Тады ў малітве прымалі ўдзел мясцовы ксёндз Якуб Буткевіч, жыхары Дубровы, ліцэісты і прадстаўнікі яўрэйскай меншасці з Беларусі. На яўрэйскіх могілках малітву ўзначаліў старшыня яўрэйскай гміны ў Гародні Барыс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF