Ніва № 04 (3272), 27 cтудзеня 2019 г.

Украінцы і беларусы ў польскай гаспадарцы

Яўген ВАПА

Мой сябра з Беларусі даволі доўга не змог зараз прыехаць у Беласток, таму што ўсе білеты ў маршрутках з Гродна ў Беласток былі даўно забраніраваны. Проста пасля каталіцкіх і праваслаўных Каляд беларусы масава пачалі вяртацца на працу да сваіх польскіх працадаўцаў. Тое, што мы, жывучы на памежжы, бачым на ўласныя вочы, пацвярджаюць у рэальнасці польскія статыстычныя ведамствы. Каб не трапіць у спіраль беспрацоўя і сацыяльнай беднасці, дзясяткі тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь прымушаны шукаць лепшай долі і зарплат на ўсходнім і заходнім эканамічным вектары. У апошніх гадах назіраецца пастаянны зыход з маскоўскапецярбургскіх рынкаў працы ў кірунку варшаўскаеўрасаюзных. Такім чынам беларуская грамадскасць можа, на жаль, цягам бліжэйшых гадоў страціць самую актыўную і эканамічна спасобную праслойку народа. Што гэта абазначае для любой краіны, мы маглі назіраць на практыцы цягам амаль апошніх сарака гадоў на прыкладзе Польшчы, калі спляценне палітычных і эканамічных крызісаў выпіхнула назаўсёды ў эміграцыю мільёны палякаў; а ў апошнім дзесяцігоддзі — асабліва маладых. Тых дэмаграфічных і інтэлектуальных патрат немагчыма нівеліраваць цягам аднаго ці пяці гадоў. Для польскага рынку працы паратункам з’яўляецца прыток працоўных рук, асабліва з Украіны ці Беларусі. Спалучэнне гэтага з мэтанакіраванай палітыкай адтоку мазгоў з Усходу і асіміляцыі, між іншым, дзякуючы таксама Карце паляка, дазваляе дзяржаве ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF