Ніва № 04 (3272), 27 cтудзеня 2019 г.

Тое ж самае

Міраслаў ГРЫКА

Ці гэта не Генрых Ман, нямецкі пісьменнік і старэйшы брат Вялікага Томаса, настойваў, што нейкі Сталін ставіць der Geist (духа) значна вышэй, чым die Macht (сілу)? Ён не меў рацыі або быў проста карысным ідыётам, або быў спакушаны вабнасцямі ленінскай утопіі? Не быў бы гэта адзіны выпадак, калі такія панады адабралі розум стараватаму самцу. Геній Сталіна хвалілі на Захадзе вядучыя інтэлектуалы эпохі. У манументальнай «Утопіі ва ўладзе» аўтары яе другога тома, Міхал Гелер і Аляксандр Некрыч працытавалі сумны анекдот пра выдатнага англійскага біёлага, які з любасцю распавядаў заходнім журналістам пра тое, як Сталін „асабіста прыходзіў па начах на маскоўскія грузавыя станцыі, каб дапамагаць грузчыкам». Такі жаласлівы! Як з ім было сапраўды, скажа лік болей дзясятка мільёнаў людзей загіблых па яго загадзе ў савецкіх працоўных лагерах. А можа нават пару дзясяткаў. У тым ліку сотні грузчыкаў.

Сапраўды, трэба было паказаць вялікі дух, каб падняць на кволых плячах цяжар столькіх ахвяр. Сталін быў дрэннай паставы, а хліпкія мышцы на самой справе выкарыстоўваў толькі для...сядзення. І ўсё ж у рэйтынгу ўсіх сусветных злачынцаў надалей займае адну з лідзіруючых пазіцый. Расіяне да сёння засакрэчваюць ГУЛАГаўскія архівы, дык хто ведае, ці не з’яўляецца ён архізлачынцам. Ці сорамна ім за такога лідара? Ці, можа, саромяцца свайго мінулага? У рэшце рэшт, гэта мінулае кажа нам, хто такі чалавек, якая нацыя. Без яе і чалавек, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF